Святкуем Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь у ДУА "Дзіцячы сад № 3 г. Шчучына"

30.06.2023

Шмат цудоўных краін на зямлі, усюды жывуць людзі, але Беларусь - незвычайная краіна, таму што яна наша Радзіма!
Выхаванне пачуцця патрыятызму ў дзяцей дашкольнага ўзросту – працэс складаны і працяглы. Любоў да блізкіх людзей, да дзіцячага садка, да роднага горада і роднай краіны адыгрываюць вялікую ролю ў станаўленні асобы дзіцяці. У дзяржаўнай установе адукацыі “Дзіцячы сад № 3 г. Шчучына” на пастаяннай аснове праходзяць мерапрыемствы, накіраваныя на выхаванне патрыятызму ў маленькіх грамадзян, фарміраванне павагі да роднай мовы, сваёй краіны. Лета не выключэнне з правілаў.


Педагогі з выхаванцамі на працягу тыдня замацоўвалі веды пра родную краіну, нашу Беларусь. З самымі маленькімі выхаванцамі малявалі сінія валошкі, чыталі беларускія народныя казкі і слухалі калыханкі. Хлопчыкі і дзяўчынкі будавалі з канструктару будынкі і гулялі у дыдактычныя гульні. А да выхаванцаў старэйшага ўзросту ў госці прыходзілі Ганна і Алесь. Яны разам з дзецьмі ўзгадалі чаму нашу краіну называюць Беларусь, чым ганарыцца наша краіна і адзначылі прыгажосць Беларусі.


Напярэдадні святкавання Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь ў дзіцячым садзе наладзілі фізкультурна-музычнае свята "Мая Беларусь" для выхаванцаў старэйшых груп. Дзецям паведамілі аб гісторыі святкавання Дня Незалежнасці у нашай краіне. Традыцыйна свята пачалося з праслухоўвання гімна Рэспублікі Беларусь. Дзеці гучна чыталі вершы пра Беларусь сінявокую, а таксамы спявалі песні на беларускай мове. Вядучы прапанаваў пагуляць у беларускую народную гульню "Я іграў на дудцы". Як гэта спадабалася выхаванцам! хлопчыкі і дзяўчынкі паказалі свае музычныя таленты, прыняўшы ўдзел у музычным аркестры. Музычнае свята было завершана флэшмобам "Мая Беларусь!"

Дзень Незалежнасці – гэта свята ўсіх, каму дарагія нашы агульныя каштоўнасці: любоў да Радзімы, жаданне працаваць для яе росквіту, добрае стаўленне да блізкіх і родных людзей.
Міру, росквіту і дабрабыту нашай роднай Беларусі!

 

поделиться в:
Меню раздела